У снежні 2018 года ў межах Году малой радзімы ў акадэміі прайшоў конкурс прэзентацый “Мая малая радзіма”. Задачамі конкурсу з’яўляліся: далучэнне курсантаў да сацыяльна значных праектаў маладзёжнай творчасці, фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці.
На конкурс было прадстаўлена мноства прэзентацый курсантаў факультэта грамадзянскай авіяцыі, аддзялення сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ваеннага факультэта.
Вынікі конкурсу падводзіліся членамі журы, якія ўлічвалі змястоўнасць, арыгінальнасць падачы матэрыяла, мастацткае і тэхнічнае выкананне.
Пераможцамі конкурсу сталі:
1-е месца – Гузарэвіч Валерыя, вучэбная група Р118,
прэзентацыя «Малая радзіма наша».
2-е месца – Верхавецкі Уладзіслаў, вучэбная група П118,
прэзентацыя «Бабруйск – мая малая радзіма».
3-е месца –Путроў Павел, вучэбная група Р118,
прэзентацыя «Востраў Сахалін – мая малая радзіма».
Информация предоставлена Отделом воспитательной работы с молодежью БГАА
начальник ОВРсМ - Лисовский М.А.