Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта

Показать на карте

Беларусь – адзіная Радзіма

Беларусь – адзіная Радзіма

3 ліпеня для кожнага беларуса з’яўляецца самым галоўным святам. Дзень Незалежнасці займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Адзначаючы гэтае свята, мы аддаем даніну памяці і схіляемся перад патрыётамі, якія ахвяравалі сваім жыццём для свабоды Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі.

Сёлета курсантам акадэміі авіяцыі выпаў гонар паўдзельнічаць у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на цэнтральнай пляцоўцы ўсіх падзеяў, што адбываліся ў краіне ў гэты дзень. Амаль сотня прадстаўнікоў ад акадэміі з’явіліся ўдзельнікамі тэатралізаванага эпізоду «Мой родны кут» падчас правядзення парада войск мінскага гарнізона і больш за паўсотні – патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам», што адбылася напрыканцы гала-концэрта «Беларусь – адзіная Радзіма» ля стэлы «Мінск – горад-герой». Да гэтага дня курсанты рыхтаваліся амаль два месяцы, на працягу якіх ішлі рэпетыцыі. Кожны разумеў, які гэта гонар і якая адказнасць. Тэатралізаваны эпізод «Мой родны кут» стаў фінальным акордам парада, а пры правядзенні патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам» менавіта нашым курсантам было даверана вынесці сімвал незалежнасці краіны – дзяржаўны сцяг, які быў распасцёрты над усёй плошчаю сходняў па-за сцэнай. Перашкодзіць святу, роўна як і баявому настрою курсантаў, не змагло нават дрэннае надвор’е. А цудоўны феерверк, які ўдзельнікі свята змаглі пабачыць з самай цэнтральнай пляцоўкі ля музею Вялікай Айчыннай вайны, стаў найлепшай узнагародай за ўсе намаганні.