Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта

Показать на карте

А вы як ведаеце родную мову?

А вы як ведаеце родную мову?

На мінулым тыдні ў межах рэалізацыі праекта «Радзіма Беларусь», прымеркаванага да Году малой Радзімы, каманда курсанцкай газеты «Вам – узлёт!» правяла акцыю на прасторах сацыяльнай сеткі “УКантакце”, якая ўключала ў сябе невялікае тэставанне на веданне перакладу некаторых беларускіх словаў. 

Гэтае апытанне было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Курсанцкай рэдкалегіяй былі прааналізаваны адказы ўдзельнікаў тэставання і зараз самы час падзяліцца высновамі: большасць апытаных на добрым узроўні валодаюць беларускай мовай і адказвалі на пытанні правільна. 

Аднак, з усіх прапанаваных беларускіх словаў, якія досыць рэдка ўжываюцца ў гаворцы, усё ж можна вылучыць тры словы, у якіх налічваецца найбольшая колькасць няправільна дадзеных адказаў: намёт - палатка (толькі 34% дакладных адказаў), тронкi – черенок, ручка ножа, вилки и т.п. (толькі 36% дакладных адказаў), абза – необрезанная кромка доски (толькі 57% дакладных адказаў).

Гэтыя паказчыкі сведчаць аб тым, што нашу родную мову ведае і шануе маладое пакаленне. Сёння мы з'яўляемся носьбітамі роднай мовы, і ад нас залежыць яе далейшы лёс.